Нашей Масленице рад,
Безусловно, стар и млад.
Мы её блинами встретим,
Праздник вместе с ней отметим!
Встретим вешнее тепло
С огоньком да весело!
Безопасность — дело каждого: в Слонимском районе пройдут масштабные тренировки по гражданской обороне
У рамках тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, для вучняў 3 "А" класа быў праведзены лінгвістычны батл "Жаўруковаю песняю мова звініць!", падчас якога вучні з захапленнем разгадвалі "Кветкавы філворд", збіралі прыказкі ў конкурсе "Залацінкі роднай мовы", выконвалі заданне "Назаві мяне па-беларуску" і выпраўлялі недахопы, дапушчаныя Васем Памылкіным ў конкурсе "Папацей, грамацей!"
20 лютага для вучняў 8- ых класаў была праведзена інтэрактыўная вандроўка пад назвай "Падарожжа па моўных скарбах", у якой прыняла ўдзел бібліятэкар ГУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа" Сявец Таццяна Аляксандраўна. У час гульні васьмікласнікі разгадвалі крыжаванку, чыталі вершы паэтаў-землякоў, тлумачылі значэнне некаторых беларускіх слоў, "збіралі" прыказкі.
Мерапрыемства было цікавае і карыснае для ўсіх прысутных.
У 6 "В"класе адбылася пазнавальная гульня- даследаванне. Каманды "Гісторыкі" і "Даследчыкі" адказвалі на пытанні, суадносілі гады ўзнікнення з назвамі гарадамі, пазнаёміліся з легендамі паходжання гарадоў, чыталі вершы беларускіх паэтаў
20 лютага прайшоў інформ-кактэйль "Ягадная паляна" ў 5 "В"класе. Спаборнічалі дзве каманды: "Вітамінка" ( група хлопчыкаў) і "Ягадка"( група дзяўчырак). Перамагла дружба!Удзельнікі складалі вершы пра ягады, адгадвалі загадкі, перакладалі назвы ягад з рускай мовы на беларускую, пазнаёміліся з карысцю ўжывання ягад.
19 лютага адбыўся аўкцыён "Фразеалагізм патлумач-бонус атрымай". Бонус - салодкі пачастунак ці бал па мове або літаратуры.Вучні з задавальненнем удзельнічалі, стараліся правільна адказаць. Заўважым, што большасць бралі бонус як бал.А гэта азначае,што ўдзельнікі зацікаўлены поспехамі ў вучобе.
І вось паспрабуйце патлумачыць значэнне фразеалагізма 'жаба на языку спячэцца'
«Код спадчыны» ўзламаны! У рамках Тыдня роднай мовы ў нашай школе прайшоў інтэлектуальны батл для дзевяцікласнікаў. І гэта была не проста праверка ведаў, а сапраўднае падарожжа ў глыбіню беларускай душы.
Актавая зала на гадзіну ператварылася ў інтэрактыўную пляцоўку, на якой тры каманды праходзілі праз моўныя лабірынты, удзельнічалі ў літаратурнай перастрэлцы, разгадвалі рэбусы, пабывалі ў ролях блогера, спартыўнага каментатара, выканаўцы рэпа.
Мова...
Родная мова…
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Вось задумалася, а чым жа пахне беларуская мова? З гэтым пытаннем звярнулася да працоўнага калектыву нашай школы смотреть
18 лютага ў 6 "В" класе прайшлі масленічныя пасядзелкі за сталом. Вучні даведаліся пра святкаванне Масленіцы, пакаштавалі бліноў з варэннем і са згушчаным малаком... А масленічны тыдзень сапраўды нейкі загадкавы. Кожнаму з сямі дзён адпавядае сваё абрадавае значэнне: панядзелак - "Сустрэча", аўторак - "Зайгрыш", серада - "Ласуха", чацвер - "Шырокі чацвер", пятніца - "Цешчыны вечары", субота - "Залоўкіны вячоркі", нядзеля -"Праводзіны". Кожны дзень насычаны сваімі чараўніцтвамі, прадстаўлены шчырымі бяседамі і пажаданнямі.